Анджэй Хадкевіч: Беларускі бок баіцца, што беларусы пакінуць шмат грошай за мяжой
“Бліжэйшым часам наўрад ці можна разлічваць на адкрыццё малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай”, – лічыць генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч.
У час сустрэчы са студэнтамі беластоцкага ўніверсітэту консул расказаў пра складанасці беларуска-польскай дыпламатыі.
Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка блакуе малы памежны рух, каб грошы беларусаў не ўцяклі за мяжу:
– Асноўнай прычынай адсутнасці малога памежнанга руху, і гэта непакоіць беларускі бок, – што грамадзяне Беларусі шмат грошай будуць пакідаць у польскіх крамах.
Дамову пра малы памежны рух падпісалі больш за пяць гадоў таму, аднак беларускі бок так і не даслаў у Варшаву ратыфікацыйную ноту. Гэты рух дае магчымасць жыхарам прымежных тэрыторый перамяшчацца праз мяжу без візаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя