Анджэй Пачобут – лаўрэат прэміі „За свабоду слова” Асацыяцыі польскіх журналістаў



Гарадзенскі журналіст, палітвязень Анджэй Пачобут, член Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі, які зараз знаходзіцца ў турме праз рэжым Лукашэнкі, быў уганараваны Галоўнай прэміяй „За свабоду слова” Асацыяцыі польскіх журналістаў, паведамляе znadniemna.pl.

Падвядзенне вынікаў 28-га конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў адбылося сёння ў Варшаве.

Ад імя Анджэя Пачобута, які знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года, узнагароду атрымала дырэктарка тэлекампаніі «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: znadniemna.pl