Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік наведалі Канцылярыю старшыні Рады міністраў Польшчы
Польскі ўрад запэўнівае ў падтрымцы палякаў у Беларусі, якіх пераследуе рэжым Аляксандра Лукашэнкі за культурную і адукацыйную дзейнасць на карысць нацыянальнай меншасці.
Словы падтрымкі пачулі падчас сустрэчы ў Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы журналісты польскіх медыяй Інэса Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік, якія нядаўна вымушана пакінулі Беларусь пад пагрозай арышту. Яны сустрэліся ў Варшаве з міністрам Міхалам Дворчыкам, а таксама міністрам Янам Дзедзічакем, які ва ўрадзе адказны за справы Палоніі і палякаў за граніцай.
Міністраў цікавіла між іншым сітуацыя з пяццю арыштаванымі прадстаўнікамі польскай нацменшасці, сярод якіх – старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Усе яны праходзяць па крымінальных справах за нібыта распальванне варожасці і гераізацыю нацызму.
Фота: KPRM