Анджэй Пісальнік: Першая рэакцыя – гэта шок
“Першая рэакцыя – гэта шок”, – так сакратар Галоўнай управы Саюза палякаў у Беларусі, рэдактар сайта znadniemna.pl Анджэй Пісальнік пракаментаваў сітуацыю з затрыманнем і пераследам старшыні арганізацыі Анжалікі Борыс.
Паводле яго, гэта сведчыць пра тое, што дзейныя ўлады Беларусі не лічацца з польскай нацыянальнай меншасцю:
– Гэта ўдар і абраза ўсёй польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Тое, што ўлады пайшлі на такія крокі, сведчыць пра тое, што ўлады аніяк не цэняць польскую меншасць, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых нацыянальных меншасцяў у краіне. Гэта азначае, што ўлада лічыць, што гэтыя грамадзяне Беларусі не вартыя таго, каб іх інтарэсы ўлічваліся уладамі.
Анджэй Пісальнік падкрэслівае, што не зважаючы на пераслед, Саюз палякаў у Беларусі працягне сваю культурніцкую і адукацыйную дзейнасць. Таксама на сайце арганізацыі змешчаная заява Галоўнай управы, у якой рашуча асуджаюцца рэпрэсіі ўладаў Беларусі ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў дзяржаве, грамадзянамі якой яны з’яўляюцца.
Цалкам матэрыял у гукавым файле:
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя