Ангела Меркель афіцыйна пакінула пасаду кіраўніка ХДС (абноўлена)
Аннегрэт Крамп-Карэнбаўэр абраная старшынёй кансерватыўнай нямецкай партыі ХДС на з’ездзе гэтай партыі ў Гамбургу 7 снежня. І цяпер мае рэальныя шанцы стаць наступным канцлерам Германіі.
Фота Reuters
Прычым менавіта яе хацела бачыць на гэтай пасадзе сама Ангела Меркель.
* * *
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у пятніцу, 7 снежня, афіцыйна пакінула пасаду лідара партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС). Яна займала гэтую пасаду цягам 18 гадоў, паведамляе obozrevatel.com.
На з’ездзе ХДС яна падзякавала аднапартыйцаў за працу і сказала развітальную прамову, гаворыцца на старонцы тэлеканала OstWest ў Facebook.
„Сёння я хачу развітацца са сваімі супрацоўнікамі ў ХДС у цэнтры фонду Конрада Адэнаўэра і сказаць дзякуй за працу, працавітасць, ідэі, крытыку. Гэта былі незабыўныя 20 гадоў”, – сказала палітык.
Фота ТАСС