Ангела Меркель: Для перамір’я Расея павінна вывесці войскі з Украіны



Для поспеху абвешчанага спынення агню на ўсходзе Украіны неабходна ажыццявіць шэраг працэсаў, сярод якіх – пацвярджэнне вываду з Украіны расейскіх войскаў, «калі яны там ёсць», сказала канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Паводле яе слоў, спыненне агню не становіцца спыненнем агню толькі дзякуючы таму, што яго абвясцілі. Сярод іншых неабходных захадаў – увасабленне мірнагу плану або стварэньне буфэрных зон пад кантролем назіральнікаў, дадала Мэркель на прэс-канфэрэнцыі на саміце НАТО ў Вялікабрытаніі. Таму, заявіла канцлер, магчыма, што новыя санкцыі супраць Расеі могуць быць уведзеныя, але з умовай, што іх можна будзе спыніць, калі стане бачна, што «працэс насамрэч адбываецца».

З заявамі, што, нягледзячы на аб’яўленне пра спыненне агню ва Украіне, новыя санкцыі супраць Расеі ўсё роўна неабходныя, выступілі і некалькі вядучых брытанскіх палітыкаў. Новыя, больш строгія, санкцыі ЕС супраць Расеі за яе дзеянні па дэстабілізацыі Украіны павінны быць уведзеныя, заявіў прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.