Ангела Меркель: на чацвёрты тэрмін!



Канцлер Германіі Ангела Меркель абвесціла пра намер чацвёрты раз балатавацца на вышэйшы дзяржаўны пост сваёй дзяржавы. Пра гэта паведаміла DPA са спасылкай на ўласныя крыніцы ў партыі „Хрысціянска-дэмакратычны саюз”.

Меркель зрабіла адпаведную заяву на закрытым паседжанні прэзідыуму сваёй партыі.

Ангела Меркель – першая жанчына на пасадзе канцлера ў гісторыі Нямеччыны, займае гэтую пасаду з 2005 году, агулам ужо 11 гадоў. Зараз ёй 62 гады.

Пару днямі раней, 18 лістапада, з’явілася інфармацыя, што на пост канцлера Германіі плануе балатавацца кіраўнік Еўрапарламенту Марцін Шульц.

Наступныя выбары ў бундэстаг адбудуцца ўвосень 2017 году. Пасаду канцлера паводле заканадаўства здабывае кандыдат ад партыі, якая перамагае на выбарах.

Беларускае Радыё Рацыя