Ангела Меркель: Сітуацыя з нелегаламі з Беларусі — атака на ўвесь ЕЗ
Германія правядзе цесныя кансультацыі са сваімі еўрапейскімі партнёрамі з нагоды скаардынаванага адказу ўладам Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам, заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель. Як перадае Deutsche Welle, кіраўнік нямецкага ўрада сказала, што Лукашэнка „выкарыстоўвае бежанцаў, напрыклад з Ірака, каб падарваць бяспеку, і, вядома, мы асуджаем гэта самым рашучым чынам”.
Паводле яе слоў, Берлін паспрабуе заняць агульную пазіцыю з партнёрамі па ЕЗ, „таму што гэты гібрыдны від канфрантацыі, які выкарыстоўваецца Беларуссю, з’яўляецца атакай на ўсіх нас у Еўрапейскім звязе, а не толькі на адну краіну” – адзначыла канцлер Германіі.
