Ангела Меркель апошні раз паўдзельнічала ў саміце Еўразвязу як канцлер Нямеччыны
Ангела Меркель апошні раз паўдзельнічала ў саміце Еўразвязу як канцлер Нямеччыны.

Кіраўнік Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль адзначыў, што за час існавання арганізацыі праведзена 214 такіх самітаў і Меркель прымала ўдзел дакладна ў палове з іх.
Лідары еўрапейскіх краін наладзілі ў канцы саміту невялікую цырымонію развітання з Меркель. У прыватнасці, Мішэль назваў яе помнікам і заявіў, што саміты Еўразвязу без яе – гэта як Рым без Ватыкана ці Парыж без Эйфелевай вежы.
Беларускае Радыё Рацыя
