Анонс: 1-га лютага «Госць Рацыі» – Аляксандр Шлык
Да рэферэндуму ў Беларусі часу засталося менш за месяц. У бюлетэні будзе толькі адно пытанне: „Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”.
У Варшаве на выходных прадстаўнікі беларускіх палітычных сілаў і дыяспары абмеркавалі пытанне, якім чынам і навошта беларусам прымаць удзел у рэферэндуме, які ладзіць рэжым Беларусі.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – палітолагам, спецыяльным прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па пытаннях выбараў Аляксандрам Шлыкам пра тое, ці варта беларусам замежжа ісці галасаваць у пасольствы, ці прыме ўдзел у рэферэндуме Святлана Ціханоўская і каму выгадныя змены Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам палітолага, спецыяльнага прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па пытаннях выбараў Аляксандра Шлыка слухайце ў аўторак, 1-га лютага, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.
