Анонс: 23-га лістапада «Госць Рацыі» – Валер Кавалеўскі



22-га лістапада ў Вене адбылася міжнародная канферэнцыя высокага роўню па Беларусі. На сустрэчы былі запрошаныя прадстаўнікі кіраўніцтва краіна Захаду, Расеі, безумоўна, рэжыму Лукашэнкі і дэмакратычных сілаў Беларусі.

Адразу пасля заканчэння асноўнай часткі канферэнцыі наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – кіраўніком Кабінету Святланы Ціханоўскай Валерам Кавалеўскім пра тое, ці прысутнічалі на сходзе прадстаўнікі Беларусі і Расеі, які вектар стасункаў з Беларуссю выбірае Еўразвяз надалей і якім чынам мусіць быць вырашаны далейшы лёс Лукашэнкі.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам кіраўніка Кабінета Святланы Ціханоўскай, Валера Кавалеўскага, слухайце ў аўторак, 23-га лістапада на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна. 

Беларускае Радыё Рацыя