Анонс: 27 красавіка «Госць Рацыі» – Ігар Макар
Для падзення рэжыму Беларусі неабходна прымяненне некалькіх сілаў запар. Як знутры, у выглядзе салідарнай падтрымкі “сілавікамі” народу, так і звонку, у адпаведнасці з міжнароднай юрысдыкцыяй пакарання тэрарыстычнага рэжыму.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – грамадска-палітычныя дзеячам, былым намеснікам камандзіра баявой групы спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі Ігарам Макарам пра беларускі спецназ, развіццё падзей у Беларусі і асабістую бяспеку Святланы Ціханоўскай ды іншых палітычных фігур беларускай палітыкі.
Перадачу «Госць Рацыі» з грамадска-палітычныя дзеячам, былым намеснікам камандзіра баявой групы спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі Ігарам Макарам слухайце 27 красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 08.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя