Анонс: 28 чэрвеня «Госць Рацыі» – Аляксандр Фрыдман



У суботу, 3-га ліпеня, у Беларусі ва ўмовах палітычнага крызісу мусіць адбыцца «галоўнае» нацыянальнае свята краіны – Дзень Незалежнасці. Гэтая дата была прынята на сумна вядомым рэферэндуме 1996 года.

У выніку 3-е ліпеня замяніла ранейшы Дзень Незалежнасці, які адзначаўся 27 ліпеня, ва ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў 1990 годзе.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – гісторыкам Інстытуту еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэту Аляксандрам Фрыдманам пра любоў рэжыму Лукашэнкі да «ваенных» дат, а таксама пра тое, у які дзень лепш за ўсё адзначаць Дзень Незалежнасці ў Беларусі.

 

 

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам гісторыка Інстытуту еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэту Аляксандра Фрыдмана слухайце 28 чэрвеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 08.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя