Анонс: 29-га сакавіка «Госць Рацыі» – Арцём Шрайбман
У Расеі ўнеслі законапраект аб прызнанні суайчыннікамі ўсіх, хто валодае рускай мовай. Плануецца, што беларусаў туды аднясуць таксама. Падобныя навіны адразу выклікаюць засцярогу наконт таго, а ці не стане Расея, падобна да ўкраінскага сцэнару, праводзіць спецаперацыю ў Беларусі ды астатніх краінах, дзе пражываюць носьбіты расейскай мовы.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – палітолагам Арцёмам Шрайбманам пра тое, ці стане Беларусь наступнай мэтай захопніцка-„вызвольнай” аперацыі Расеі, як далей будзе сябе паводзіць рэжым Лукашэнкі, калі беларусы выйдуць на вуліцы гарадоў і калі нарэшце скончыцца вайна ва Украіне.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам палітолага Арцёма Шрайбмана слухайце ў аўторак, 29-га сакавіка. на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 8.10 адпаведна.