Анонс: 30 сакавіка Госць Рацыі – Аляксандр Фядута
Сітуацыя паміж Беларуссю і Польшчай у справе з Саюзам палякаў прымушае паставіць пытанне: а ці не з’яўляецца такі канфлікт спробай адцягнуць Польшчу ад ціску на вырашэнне беларускага пытання? Ды і наколькі сама Беларусь працягвае паўнавартасна функцыянаваць як дзяржава на фоне палітычнага крызісу?
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка задасць гэтыя ды іншыя пытанні Госцю Рацыі – палітычнаму аглядальніку Аляксандру Фядуце.
Перадачу Госць Рацыі з удзелам Аляксандра Фядуты слухайце 30 сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней. Беларускае Радыё Рацыя
