Анжаліку Борыс больш за дзве гадзіны дапытвалі следчыя



Старшыню Галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс больш за дзве гадзіны дапытвалі следчыя ў Гарадзенскім камітэце дзяржаўнага кантролю.

Следчых цікавіла, на якія грошы існуе арганізацыя і якія кантакты прадстаўнікі польскай меншасьці маюць за мяжой.

sssss11111

Па словах Борыс улады спрабуюць абвінаваціць прадстаўнікоў Саюзу Палякаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

– Дзесяць гадоў такіх пытанняў не было. І вось на дзясяты год мы маем пытанні. Рабілі запыт у Міністэрства юстыцыі, што мы дзейнічаем ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Галоўнае – гэта мая актыўнасць, мая дзейнасць і дзейнасць Саюзу палякаў у галіне асветы і культуры. І гэта паслужыла падствай для таго, каб узбудзіць справу, па якой праходзіць, паколькі ўжо звярналіся да Міністэрсва юстыцыі, то гэта даволі паважная справа. 

У Беларусі на дадзены момант дзейнічаюць два Саюзы Палякаў. Дзяржаўнай арганізацыяй кіруе Мечыслаў Лысы, а іншым саюзам, непрызнаным дзяржавай – Мечыслаў Яскевіч.

 Беларускае Радыё Рацыя