Апазіцыйны кандыдат не змог надрукаваць улёткі
Пра гэта кандыдат Уладзімір Няпомняшчых паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП Уладзімір Няпомняшчых не змог надрукаваць свае агітацыйныя ўлёткі. Па словах Уладзіміра, яму адмовілі дзве прыватныя друкарні Гомеля, дзе ён вылучаецца кандыдатам па Цэнтральнай акрузе №33.
«Звярнуўся ў дзве прыватныя друкарні Гомеля, каб надрукаваць плакаты і ўлёткі! Атрымаў адмову!!! Самі здагадваецеся, па якой прычыне!!! Беларусь патанула ў страху!!!» — напісаў Уладзімір Няпомняшчых на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Пра гэта кандыдат Уладзімір Няпомняшчых паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
На ўлётках і плакатах кандыдата ўтрымліваюцца пункты яго перадвыбарнай праграмы, а таксама фота самаго кандыдата ў цішотцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі!» Адным з праграмных пунктаў кандыдата з’яўляецца імпічмент Лукашэнку — з такім заклікам кандыдат збіраўся звярнуцца да выбаршчыкаў падчас свайго тэлевыступу, але выступ не прапусцілі ў эфір.