Апазіцыйныя палітыкі ўшанавалі памяць Васіля Быкава



„Дзень перамогі – гэта тое свята, якое аб’ядноўвае беларускі народ”, – лічыць адзін з кіраўнікоў грамадскай ініцыятывы „Гавары праўду” Сяргей Вазняк.

Сяргей Вазняк

8-га траўня палітык разам з іншымі прадстаўнікамі палітычных партый і арганізацый, сябраў кампаніі „Народны рэферэндум”, усклаў кветкі да магілы народнага пісьменніка, удзельніка вайны Васіля Быкава:

– Я лічу, што трэба аб’ядноўваць усіх людзей, тых хто шануе 8 і 9 траўня. Я паклаў кветкі да Васіля Уладзіміравіча, зараз яшчэ падыду да партызана Пятра Міронавіча Машэрава, менавіта як да франтавіка. Цяпер для мяне не прынцыпова, што Машэраў быў сябрам кампартыі, а Быкаў быў актыўным сябрам Беларускага Народнага Фронту, яны абодва франтавікі. Як раз вось гэтыя падзеі 8-9 траўня – гэта тое, дзе мы можам аб’яднаць нацыю.

„Гэтыя дні – 8-га і 9-га траўня з’яўляюцца важнымі таму, што яны з’яўляюцца агульным святам для ўсіх грамадзянаў Беларусі. Яны аб’ядноўваюць і спрыяюць дыялогу, а не канфрантацыі ў грамадстве”, – падкрэсліў Сяргей Вазняк.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Беларускае Радыё Рацыя, Менск