Апазіцыя запрасіла міністра на „Чарнобыльскі шлях”
Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч і Анатоль Лябедзька сустрэліся з міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэем Худыкам.
«Сустрэча прайшла ў адкрытай абстаноўцы. Але ці будзе ад яе плён, паглядзім пазней», – адзначае сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. У сваю чаргу старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў, што міністра запрасілі выступіць на акцыі Чарнобыльскі шлях.
– Каб яны выступілі на «Чарнобыльскім шляху» і прынялі ўдзел у круглым стале, які будзе прысвечаны будаўніцтву АЭС у Астраўцы. Да гэтага пазітыўнае стаўленне. Ёсць нейкі спадзеў, але не будзем забягаць наперад. Я думаю, што сёння была вельмі канструктыўная размова.
Таксама лідарам правацэнтрысцкай кааліцыі ўдалося абмеркаваць з міністрам шэраг экалагічных праблем у Менску. Была закранутая тэма экалагічнай катастрофы ў Заслаўі ў сувязі са сметнікам бытавых адкідаў. Палітыкі прапанавалі свае варыянты паляпшэння маніторынгу экалагічных праблем, у тым ліку з большым удзелам грамадзян і грамадскіх экалагічных ініцыятыў.
Поўны гук у далучаным файле:
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Анатоля Лябедзькі