Апазіцыя ізноў не можа дамовіцца перад выбарамі
На паседжанні кансультацыйнай нарады дэмакратычных арганізацый яе ўдзельнікі не змаглі дамовіцца пра адзіны спіс кандыдатаў у дэпутаты на восеньскія парламенцкія выбары. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на старшыню аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.
Супраць адзінага спісу выступілі прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых „Справядлівы свет” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
На думку Статкевіча, без адзінага спісу кандыдатаў нельга казаць пра „рэальную кааліцыю” дэмакратычных сілаў.
Чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11-га верасня. Афіцыйна кампані стартуе 7-га чэрвеня.
