На выбарах апазіцыя не будзе канкураваць між сабой



Ёсць пэўныя напрацоўкі па аб’яднанні беларускай апазіцыі ў падыходах да парламенцкіх выбараў. Гэта вынік апошняга з круглых сталоў, якія перыядычна праводзяць лідары апазіцыі. Ужо вядома, што па большасці акругаў кандыдаты ад дэмакратычных сілаў не будуць супернікамі.

Юрась Губарэвіч

Кажа намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Вылучэнне прадстаўнікоў розных структураў у выбарчыя камісіі, каардынацыя падчас назірання. Былі папярэдне ўзважаныя спісы ад розных дэмакратычных сілаў. І на сёння мы маем інфармацыю пра спісы як правацэнтрысцкай кааліцыі, так і арганізацый, якія ўваходзяць у саюз левых сілаў. І кандыдаты ад гэтых двух спісаў закрываюць фактычна ўсю Беларусь. Недзе парадку 57 акругаў увогуле адзін кандыдат, негледзячы на тое, што ёсць розныя спісы.

Юрась Губарэвіч адзначыў, што ёсць некалькі акругаў, асабліва ў Менску і некаторых абласных цэнтрах, дзе кандыдаты могуць перасякацца. Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 11 верасня.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота kp.by