Апазіцыя: Палаце прадстаўнікоў не месца ў Еўранесце
Палата прадстаўнікоў шостага склікання не павінна быць прадстаўлена ў Еўранесце. З такой пазіцыяй выступілі восем прадстаўнікоў розных беларускіх дэмакратычных арганізацый. Заява прагучала ў Бруселі на сумесным пасяджэнні рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) і дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.
Цяпер ад Беларусі ўдзел у сустрэчах Еўранеста бяруць толькі прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных структур. Аднак пытанне фармату ўдзелу краіны ў Еўранесце можа быць перагледжанае пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 11 верасня. Напрыклад, на саміце Усходняга партнёрства, які плануецца правесці вясной 2017 года.
Паводле БелаПАН
