Апазіцыя правядзе ў Менску пікет
Пікет «За сумленныя свабодныя выбары» пройдзе сёння а 18-й гадзіне каля ГУМа ў Менску.
Пікет несанкцыянаваны, але, па словах Уладзіміра Някляева, Канстытуцыя замацоўвае права на волевыяўленне народу:
– Улада ўжо дала зразумець, што гэты пікет – несанкцыянаванае мерапрыемства і за яго ўдзельнікі могуць паплаціцца воляй. Пры «свабодных», «дэмакратычных», «прагрэсіўных» умовах, у якіх сёння праводзяцца выбары. Мы сыходзім з арт. 35 Выбарчага кодэкса, дзе наўпрост напісана, што грамадзяне маюць права на волевыяўленне сваёй пазіцыі. З гэтым на пікет і прыйдзем.
Свой ўдзел у пікеце заявілі таксама Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька і Павал Севярынец.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org
