Апазіцыя вызначылася з фарматам шэсця на Дзень Волі



Рыхтуецца свята, а не пратэст. Апазіцыя вызначылася з фарматам шэсця на Дзень Волі 25 Сакавіка. Заяўкі на акцыю сталічным уладам пададуць на гэтым тыдні. У Менску адбылося пашыранае пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Там абмеркавалі пытанні плану і арганізацыі масавай акцыі ў Менску з нагоды юбілею. Таксама зацвердзілі склад працоўнай групы. Кажа адзін з заяўнікаў акцыі Юрый Губарэвіч.

– Працоўная група адказвае непасрэдна за правядзенне масавай акцыі. Пацверджана ранейшае рашэнне пра фармат, што мерапрыемства  мусіць мець выключна святочны характар. Гэта не будзе нейкі прынагодны чарговы пратэст. Пацверджаны маршрут і дата. Фактычна ўжо гатова заяўка, больш за дязсятак падпісантаў. Аднясуць яе ў гарвыканкам, сярод іншых будзе і прадстаўнік Рух “За Свабоду”.

Шэсце называецца – “Свята незалежнасці”. У плане – шэсце ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды, і  мітынг-канцэрт.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя