Апеляцыю на прысуд Паўлу Севярынцу разгледзяць 27 жніўня



Апеляцыю на прысуд Паўлу Севярынцу і актывістам «Еўрапейскай Беларусі» разгледзяць 27 жніўня. Паведамляе Праваабарончы Цэнтра “Вясна”.

Нагадаем, 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Ірына Ланчава асудзіла Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага — на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — на 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя