АПК падрыхтаваў канцэпцыю „беларускай мары”
Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) падрыхтаваў праект Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця, які плануюць вынесці на грамадскае абмеркаванне 28 лістапада ў Варшаве.

Там жа анансаваная дыскусія „Новая Беларусь: стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця”, спікерамі на якой выступяць Аліна Коўшык (прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні), Павел Латушка (намеснік кіраўніка АПК), Ірына Сідорская і іншыя, піша сайт „Позірк”.
Задачамі канцэпцыі і стратэгіі сярод іншага называюцца „спрыянне ўзмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці, „садзейнічанне ўмацаванню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі”, „стварэнне пазітыўнага вобраза Беларусі і яе народа на мясцовым і глабальным узроўнях”.
