Апостальскі нунцый уручыў даверчыя граматы
3 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч уручыў даверчыя граматы кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Як перадаюць афіцыйныя крыніцы, разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне даверчыя граматы ўручылі паслы шасці дзяржаў: Венесуэлы, Ірана, КНДР, Сірыі, Турцыі і Японіі.
Карэспандэнту БЕЛТА Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч паведаміў, што адкрыты для працягу супрацоўніцтва на розных узроўнях паміж Ватыканам і Беларуссю. «Мая праца і мая прысутнасць тут будуць спрыяць перадусім умацаванню маральна-духоўных каштоўнасцяў», — цытуе прадстаўніка Папы БЕЛТА.
