Апублікавана відэа з Раманам Пратасевічам



Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з блогерам Раманам Пратасевічам, затрыманым учора прадстаўнікамі спецслужб Беларусі.

На відэа Раман кажа, што зараз ён знаходзіцца ў СІЗА № 1, не мае праблемаў са здароўем і  да яго звяртаюцца карэктна. Цяпер ён дае прызнальныя паказанні і супрацоўнічае са следствам.

Беларускае Радыё Рацыя