Апублікаваны пяты пакет санкцый супраць Расеі
Апублікаваны пяты пакет санкцый Еўразвяза супраць Расеі, і гэтыя санкцыі пачалі дзейнічаць.

У ім — замарозка актываў чатырох расейскіх банкаў, забарона на імпарт расейскага вугалю са жніўня, забарона на доступ расейскіх суднаў у еўрапейскія парты, забарона расейскіх кампаній на ўдзел у дзяржзакупках у ЕЗ і шмат іншага.
Таксама ў „чорны спіс” дадалі больш за 200 чалавек. Сярод іх — дочкі Уладзіміра Пуціна, алігархі Алег Дзерыпаска, Барыс і Ігар Ратэнбергі, Кірыл Шамалаў, Саід Керымаў, прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў, кіраўнік Сбербанка Герман Грэф, галоўны рэдактар „КП” Уладзімір Сунгоркін.
Пяты пакет санкцый закрануў і Беларусь — забаронены аўтатранспартныя перавозкі тавараў, нават транзітам, але ёсць выключэнні для харчавання ці медыцынскіх тавараў.
