Апублікаваны рэйтынг дэмакратыі ў посткамуністычных краінах
Міжнародная неўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала чарговы рэйтынг развіцця дэмакратыі ў посткамуністычных краінах. Значная частка даследванняў прысвечаная дэмакратыі ва Украіне і Беларусі.
Freedom House традыцыйна складае рэйтынг дэмакратычнасці краін паводле наступных крытэрыяў: празрыстасць выбарчых працэсаў, развіццё грамадзянскай супольнасці, свабода медыя, узровень дэмакратыі цэнтральнага ўраду і мясцовага самакіравання, незалежнасць судоў і карупцыя.
Першае месца займаюць Эстонія, Славенія і Латвія, найгоршчы паказчыкі – у Туркменістане і Узбекістане. Беларусь, як і ў мінулым рэйтынгу, так засталася на чацьвертым месцы з канца, а вось Украіна паднялася на васемнаццатае месца. У Freedom House сцвярджаюць, што і Беларусь, і Украіна маюць праблемы з карупцыяй, свабодай медыя і незалежнасцю судоў ад улады. Але ж сітуацыя ва Украіне штогод крыху паляпшаецца.
Эксперты Freedom House звяртаюць асобную ўвагу на сітуацыю ў анексаваным Крыме, дзе развіццё дэмакратычных інстытутаў знаходзіцца цяпер на такім жа ўзроўні, як у Самалі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя