Апублікаваны закон пра скасаванне Дамовы аб дружбе з РФ



Закон пра спыненне дзеяння Дамовы аб дружбе, супрацы і партнёрстве паміж Украінай і Расеяй апублікавалі ў аўторак, 11 снежня, на афіцыйным сайце газеты Вярхоўнай Рады „Голас Украіны”.

„Спыніць з 1 красавіка 2019 гады дзеянне Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй, здзейсненага 31 мая 1997 года ў г. Кіеве і ратыфікаванага Вярхоўнай Радай Украіны 14 студзеня 1998 года«, – гаворыцца ў тэксце закона.

Вядома, што гэты закон уступае ў сілу з наступнага дня пасля яго апублікавання.

Нагадаем, закон аб спыненні Дагавора аб дружбе з Расеяй напярэдадні падпісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Вярхоўная Рада прыняла яго 6 снежня.

У сваю чаргу ў Крамлі шкадуюць аб спыненні сяброўства з Украінай.

korrespondent.net