Апытанка: чаго чакаеце ад прэзідэнцкіх выбараў?



Інфармацыя пра чарговыя прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка для людзей азначае, як схадзіць купіць хлеба ў краму. Ніякіх эмоцый, ніякіх спадзяванняў на перамены. Ціха і спакойна, калі не сказаць абыякава. Адказы на пытанне: чаго чакаеце ад гэтых выбараў? розныя. Некаторым, абы ціха, некаторым, усё роўна нічога не зменіш, а некаторыя не пойдуць на выбары, каб іх не лічылі за бараноў:

– Ва ўсіх поўная апатыя адносна гэтых выбарах. Ніхто не чакае нейкіх зменаў. Я думаю, будзе зусім нізкая яўка на гэтых выбарах. Будзе, як заўсёды, выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс, будуць прымушаць галасаваць.

– Я думаю, няхай застаецца Лукашэнка. Каго тут лепшга можна знайсці. Самае галоўнае, што мір на зямлі.

– Я ўжо даўно не хаджу на выбары. Прагаласуюць за мяне і без мяне. Была сказана па тэлевізары, жадаеце вы гэтага, або не жадаеце, усё роўна я буду прэзідэнтам.

– Абсурд нейкі. Можа ў нецвярозым стане. Але ён нібыта не п’е. Ён многа чаго гаворыць абы што.

– Асабіста я на выбары не хаджу. Не хачу, каб мяне лічылі за барана.

З апытанкі выглядае, што самае адметнае дасягненне Аляксандра Лукашэнка – гэта раўнадушша людзей і бязвер’е іх у лепшае.

Беларускае Радыё Рацыя