Апытанне: колькі яшчэ павінен кіраваць Аляксандр Лукашэнка



На сваёй прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што збіраецца балатавацца яшчэ на адзін тэрмін, падкрэсліўшы, што прычынай для адмовы можа быць толькі прыдуркаватасць ці іншавя якая-небудзь хвароба.

Мы спыталіся ў менчукоў, колькі яшчэ павінен кіраваць Аляксандр Лукашэнка?

– Па-моему, яму час ужо падумаць, ён дастаткова шмат зрабіў, і ўжо час зрабіць сабе замену.

 – Хай яшчэ кіруе гадоў 20-30, бо ён добра працуе. Усё ведае, у курсе ўсіх справаў і па-за межамі, і ў нашай краіне.

 – Я лічу, што ён зусім не павінны заставацца пры ўладзе. Хопіць ужо напэўна. Людзі, якія нарадзіліся пры яго тэрміне, ужо галасаваць ходзяць. Пара іншым месца даць. Хопіць напэўна.

 – Кожнаму свой час, нельга доўга быць ва ўладзе.

 – Мне здаецца, што яму ўжо ўсё – хопіць, пара ісці на пенсію. З іншага боку. Можна было бы, каб ён заставаўся надалей – ужо правераны. Але патрэбныя змены.

 – Лепшага пакуль няма прэзідэнта.

 – Няхай будзе столькі, колькі захоча!

 – Колькі ў яго атрымаецца, столькі хай і будзе.

 – Хопіць ужо, можа трэба каго-небудзь новага.

 – Хай застаецца, пакуль большасць нашых грамадзянаў падтрымлівае гэта рашэнне.

 – Хай будзе, пакуль у краіне ўсё стабільна.

 – Яшчэ пару гадоў.

 – Пакуль не знойдзецца годная замена.

 – Можна заставацца на сваім месцы яшчэ 25 гадоў. Не меней! Бо за меншы тэрмін ён не паспее зрабіць яшчэ больш усяго добрага, што запланаваў.

 – Медыцына павінна яму дапамагчы пабудаваць яшчэ тры бібліятэкі, стварыць звышмагутнае войска, узняць узровень жыцця, як у Швейцарыі.

Аляксандр Лукашэнка прэзідэнт Беларусі з 1994 года., пасля гэтак званага лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 унесеныя зьмены ў Канстытуцыю рэспублікі Беларусь, якія і дазваляюць яму балатавацца ў кандыдаты на прэзідэнта цяпер ужо 5 раз.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН