Апытанка: Пра што Лукашэнку трэба размаўляць з апазіцыяй?



Падчас інтэрв’ю недзяржаўным СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не баіцца дэбатаў з апазіцыяй.

Карэспандэнты БелаПАН пацікавіліся ў жыхароў Менску, пра што Лукашэнку трэба размаўляць з апазіцыяй.

– Напрыклад, пра становішча прадпрыемстваў. Яно цяпер вельмі кепскае ў прамысловасці, прынамсі, машынабудаўнічай. Працую на Трактарным заводзе. Пра тое, як выйсці з сітуацыі, пра што яшчэ з імі размаўляць?

Трэба не размаўляць, а… нейкімі ўчынкамі. Што словы? Трэба спадзявацца на нейкія дзеянні. Дзеянняў апазіцыі я не бачу, я нават наогул не лічу, што яна ў нас у краіне ёсць.

– Можна абмеркаваць эканамічныя пытанні, хутчэй за ўсё. Трэба стварыць сумесны орган, прыцягнуць больш ліберальных эканамістаў і абмеркаваць купу пытанняў. Бо становішча ў нас вельмі кепскае, вельмі.

– Апазіцыя павінна быць тым канструктыўным элементам, які не дае ўладам, пэўным чыноўнікм зарвацца, а ў нас сядзяць – злодзей на прайдзісвеце і злодзеем паганяе. Апазіцыі няма – забудзьце!

– Спачатку трэба знайсці гэтую апазіцыю. Калі яна ўсё ж такі ёсць, то трэба пагаварыць, што трэба жыць мірна.

Адбываецца “уцечка мазгоў”, нічога важнага ў краіне не застаецца. Вось гэта трэба абмеркаваць.

– У нас хіба апазіцыя засталася? Усіх даўно разбамбілі ўжо!

Ды вызвалі ты, Статкевіча! Ён правільна сёння гаворыць – не прэкланяецца, ён гаворыць па сутнасці. Саша, я за цябе галасаваў! Ты мяне ная… ў. Мая пенсі 2 млн. 800 пенсія. Я ліквідатар аварыі на ЧАЭС. Былы начальнік. Як я здолею цяпер пражыць на гэтую пенсію?

Падчас інтэрв’ю недзяржаўным СМІ Аляксандр Лукашэнка сказаў:

– Назавіце прозьвішча… Пра што я з імі буду размаўляць? Кебіч быў прэм’ерам, і ён зрабіў ласку з Лукашэнкам дэбатаваць. Пра што мне размаўляць з Някляевым? Я не баюся з імі сесці і абмяркоўваць штосьці.

Падчас інтэрв’ю недзяржаўным СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не баіцца дэбатаў з апазіцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН