Арганізатар „Рускіх маршаў” збег з Расеі ў Літву



Арганізатар „Рускіх маршаў” Юрый Горскі змог пакінуць Расею і выехаць у Літву, хоць ён знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе аб экстрэмізме. 

Пра гэта сам Горскі напісаў у Фэйсбуку.

Па словах Горскага, ён перасёк мяжу ў ноч на 9 ліпеня „насуперак усёй логіцы крымінальнага прэсінгу”. Якім чынам яму ўдалося гэта зрабіць, Горскі не патлумачыў.

„Вітаю ўсіх з блаславёнай літоўскай зямлі, калыскі Рэчы Паспалітай”, — напісаў ён у сваім Фэйсбуку.

Горскага адправілі пад хатні арышт 7 ліпеня. Прычым на судзе следства адзначала, што такая мера стрымання патрэбна, бо абвінавачваны можа збегчы.

Справа аб экстрэмізме супраць Горскага распачата ў сувязі з шэсцем нацыяналістаў 1 траўня ў Маскве ў падтрымку Дзмітрыя Дзёмушкіна.

meduza.io