Арганізатараў сходу ў Менску пакаралі штрафамі (абноўлена)



Паводле ўдзельніка гэтых акцыяў – лідара Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчыка пікеты адбыліся ў рамках перадвыбарчай кампаніі. І права правядзення такіх сустрэч з выбаршчыкамі гарантавана Выбарчым кодэксам. І яны былі абсалютна законныя.

 – Штрафы абсалютна незаконныя, бо ніхто не адмяняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, ніхто не адмяняў правы, дадзеныя гэтым дакументам. Больш таго, быццам бы ўжо ідзе выбарчая кампанія, так называе нынешняя ўлады выбарчы фарс, і пры гэтым выбарчым фарсе яны ўсё роўна груба парушаюць закон.

Вячаславу Сіўчыку сёння тэлефанавалі з Цэнтральнага РАУС Менска, каб дапытаць па факту „адміністрацыйнага правапарушэння каля Ратушы”, але даваць паказанні па тэлефоне ён адмовіўся.

* * *

Суд Цэнтральнага раёну Менска аштрафаваў палітыкаў Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзьку і Мікалая Казлова. Яны прызнаны вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаваных мітынгаў і пікетаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Разгляд справаў Някляева і Статкевіча адбыўся без іх удзелу. Старшыня Аб’яднанай партыі Анатоль Лябедзька і актывіст – Мікалай Казлоў прысутнічалі і выступалі падчас суду. Паводле Анатоля Лябедзькі, яго судзілі за арганізацыю пікетавання 16 верасня каля ГУМа і 26 верасня на плошчы Свабоды. Вінаватым ён сябе нt лічыць, таму што пікеты адбыліся ў рамках перадвыбарчай кампаніі.

І права правядзення такіх сустрэч з выбаршчыкамі гарантавана Выбарчым кодэксам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Анатоль Лябедзька:

– Людзей, якія нічога не парушаюць, прыцягваюць да адказнасці. Я пытаў у кожнага амапаўца: скажыце, людзі якія там былі, яны былі ў падпітку, яны мацюкаліся, яны парушалі парадак? Не, не, не. Гэта азначае, што нармальныя цывілізаваныя людзі сабраліся ў цэнтры горада, каб абмеркаваць важнейшыя праблемы, а іх за гэта судзяць. Хай глядзяць міжнародныя наглядальнікі і хай робяць высновы. Тут сведчанне таго, што няма судовай сістэмы, няма выбараў. Вось якія высновы.

Анатоль Лябедзька за правядзенне несанкцыянаваных мерапрыемстваў аштрафаваны на 40 базавых велічыняў. Мікалай Казлоў – на 30 базавых велічынь.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Мікалай Казлоў

Уладзімір Някляеў падвергнуты штрафу на 30 базавых велічыняў. Самы вялікі штраф атрымаў Мікалай Статкевіч – 50 базавых велічынь. Гэта 9 міліёнаў рублёў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

* * *

Разгляд справы за несанкцыянаваную акцыю 23 верасня на плошчы Свабоды праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Менска.

stat_статкевіч_сход

Суд агучыў рашэнне ў справе Анатоля Лябедзькі. За ўдзел у мітынгу на плошчы Свабоды і пікеце каля ГУМа яго пакаралі 2 штрафамі: адзін – у памеры 30 базавых велічынь, другі – у памеры 10 базавых велічынь. Агулам гэта 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Суддзя папярэдзіла, што цягам месяца ён мусіць аплаціць штрафы.

Працэс Мікалая Казлова пакуль прыпынілі, бо ён заявіў хадайніцтва, каб выступіў у яго справе сведкам Анатоль Лябедзька. А той пакуль заняты быў на сваім працэсе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belprauda.org