Архіўнае фота: антыкамуністычны мітынг у Менску ў лістападзе 1990 года
У інтэрнеце з’явіліся здымкі з лістападаўскага мітынгу 1990 года ў Менску на Плошчы Леніна.
73-ая гадавіна Кастрычніка (Кастрычніцкай рэвалюцыі), Менск, плошча Леніна, грамадзяне СССР выступаюць за дэкамунізацыю.
Здымкі размешчаныя на сайце vytoki.net.
Архіўныя фотаздымкі – добры адказ тым, хто настальгуе па СССР і сцвярджае, што людзям жылося ў СССР цудоўна і ўсе былі задаволены ўсім.
Аўтар фотаздымкаў – Уладзімір Сапагоў (1952-2012). На здымках можна пазнаць Валянціна Голубева, Зянона Пазьняка, Вінцука Вячорку.
Беларускае Радыё Рацыя