Арменія верне Азербайджану тэрыторыю вакол Нагорнага Карабаха
Арменія і Азербайджан пры ўдзеле Расеі пагадзіліся спыніць вайну ў Нагорным Карабаху. Умовы міру балючыя для Арменіі — прэм’еру Пашыняну давялося пагадзіцца на тое, чаго патрабаваў прэзідэнт Азербайджана Аліеў.
У пачатак 1990-я, калі ўспыхнула вайна, Арменія ўзяла пад свой кантроль не толькі Нагорны Карабах (ён меў статус аўтаноміі ў складзе Азербайджана), але і так званы «пояс бяспекі» — сем раёнаў Азербайджана вакол Карабаха. Гэта было неабходна для таго, каб прадухіліць рэванш.
Падчас вайны-2020 Азербайджан адваяваў чатыры з сямі раёнаў і працягваў наступ. Пашынян пагадзіўся вярнуць да канца месяца астатнія тры раёны.
Азербайджан пакідае армянам Лачынскі калідор, каб Арменія мела дарогу ў Карабах. Але ўзамен гарантуе сабе транспартны калідор праз тэрыторыю Арменіі ў сваю аўтаномію, Нахічэвань. У Карабах на месца армянскай арміі увойдуць 1960 расейскіх вайскоўцаў, якія і павінны гарантаваць выкананне пагаднення.
Частка армянскага грамадства, не згодная з рашэннем Пашыняна, пачала пратэсты ў Ерэване. Людзі ўварваліся ў будынак парламента Арменіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters