Арсень Яцэнюк сустрэўся з Ангелай Меркель



У Берліне адбылася сустрэча Ангелы Меркель ды Арсеня Яцэнюка. Украінскі прэм’ер-міністр Арсень Яцэнюк у сваім выступе звярнуўся да апошніх падзей у Францыі:

– Мы ва Украіне сутыкаемся з тэрарызмам кожны дзень. І ў нашых агульных сілах Украіны і Еўрапейскага Звязу і Нямеччыны як ключавой лідзіруючай краіны сярод краінаў Еўрапейскага Звязу зрабіць усё, каб пагроза тэрарызму не распаўсюджвалася па тэрыторыі Еўропы.

Падчас сустрэчы ў Берліне была закранута таксама тэма магчымай сустрэчы лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны ў Астане. Украінскі прэм’ер адзначыў, што Расея павінна забраць сваіх бандытаў з украінскай тэрыторыі і спыніць пастаўкі зброі, і толькі ў гэтым выпадку можна ісці па шляху далейшай дэ-эскалацыі канфлікту:

 – І далей мы можа ісці па шляху дээскалацыі канфлікту. Заўсёды ўсім трэба даваць магчымасць зберагчы твар. І гэта складана зрабіць для тых, хто носіць маску на сваім твары асабліва – цынічную.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што накіруецца на сустрэчу ў Астану толькі ў тым выпадку, калі Уладзімір Пуцін пісьмова падцвердзіць свой намер рэалізаваць дамоўленасці па Украіне, якія былі дасягнутыя на сустрэчы ў Менску. Сустрэча ў Астане запланаваная на 15-га студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя