Арцыбіскуп Кандрусевіч абмеркаваў у Ватыкане планы вяртання ў Беларусь
19 кастрычніка Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам па іх запрашэнні.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на радзіму да сваёй паствы.
Заклапочаны забаронай Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення сітуацыі, якая склалася, і спадзяецца, што праблема будзе вырашана cтаноўча.
Фота Віталія Палінеўскага