Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў улады спыніць гвалт



Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся  да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь.

Ён падкрэсліў, што „пралітая кроў на вуліцах нашых гарадоў, збіццё людзей, якія выйшлі на мірныя дэманстрацыі, таму што хочуць ведаць праўду, жорсткае абыходжанне з імі і ўтрыманне ў нялюдскіх умовах у месцах зняволення — цяжкі грэх на сумленні тых, хто аддае злачынныя загады і чыніць насілле”.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі таксама заявіў аб неабходнасці неадкладна вызваліць усіх нявінных грамадзян, затрыманых на мірных акцыях.

Нагадаем, што напярэдадні спыніць гвалт Лукашэнку заклікаў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: catholic.by