Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зможа вярнуцца ў Беларусь
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 22 снежня 2020 года з кампетэнтных дзяржаўных органаў атрымала інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
У той жа час Апостальская Нунцыятура выказвае падзяку Дзяржаўным уладам Рэспублікі Беларусь за станоўчы адказ на просьбу Папы Францішка адносна магчымасці вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для цэлебрацыі ўрачыстасці Нараджэння Пана з вернікамі, пастырам якіх ён з’яўляецца.