Арцём Шрайбман: Лукашэнка будзе спрабаваць застацца пры ўладзе нават пасля вайны ва Украіне



У Расеі ўнеслі законапраект аб прызнанні суайчыннікамі ўсіх, хто валодае рускай мовай. Плануецца, што беларусаў туды аднясуць таксама. Падобныя навіны адразу выклікаюць засцярогу наконт таго, а ці не стане Расея, падобна ўкраінскаму сцэнару, праводзіць спецаперацыю ў Беларусі ды астатніх краінах, дзе пражываюць носьбіты расейскай мовы.

Арцём Шрайбман

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – палітолагам Арцёмам Шрайбманам пра тое, ці стане Беларусь наступнай мэтай захопніцка-«вызвольнай» аперацыі Расеі, як далей будзе сябе паводзіць рэжым Лукашэнкі, калі беларусы выйдуць на вуліцы гарадоў і калі нарэшце скончыцца вайна ва Украіне:

РР: З Вашага пункту гледжання і з улікам меркаванняў аналітыкаў усяго свету, калі чакаць заканчэння вайны ва Украіне, як акту агрэсіі менавіта Расеі?

– Гэта такое пытанне, на якое няма адказу аналітыкаў усяго свету, і майго меркавання, акрэсленага меркавання таксама няма. Я думаю, што даволі слушна будзе чакаць заканчэння першай фазы вайны літаральна наступнымі тыднямі. Я маю на ўвазе такой стадыі, дзе ў кагосьці яшчэ былі спадзевы на татальны разгром Украіны, акупацыю паловы ці ўсёй дзяржавы і гэтак далей. То бок, Расея відавочна пераходзіць да іншай фазы, да спробаў перамагчы на Данбасе, «зачапіцца» за гэты рэгіён. Магчыма на поўдні Украіна таксама, і далей ужо з гэтых пазіцый весці перамовы. Як доўга гэта будзе доўжыцца, ці пераходны гэта этап нечага большага – я пакуль не магу сказаць. Нават вайсковыя эксперты тут кажуць вельмі стрымана.

РР: З улікам таго, што Расея «застопарылася» ва Украіне, і сёння быў абнародаваны праект «Адзінай Расеі», каб прызнаць суайчыннікамі тых, хто валодае расейскай мовай, ці можам мы казаць пра тое, што не здолеўшы захапіць Украіну, Расея паспрабую хаця б адыграцца не Беларусі, ліквідаваць Лукашэнку і анексаваць гэтую тэрыторыю?

– Не бачна тут згоднасці, нават калі глядзець на ўсё хворымі вачамі расейскага кіраўніцтва. Таму што Лукашэнка выконвае ролю, якую яму адводзіць Крэмль. Ён, як мы бачым, цалкам упісаўся ў дапамогу расейскай арміі. Не толькі падаючы сваю тэрыторыю, але і лагістычна, і медычна, і ўвогуле кожная патрэбная дапамога аказваецца расейскай арміі. Таму я не бачу сэнсу, каб адзіную краіну, якая галасуе за Расею ў ААН, ліквідаваць, як краіну.

Цалкам гутарку можна паслухаць у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя