Арцём Шрайбман: НАТА нацэлена, каб Беларусь спыніла падтрымку Расеі



Па выніках першага дня саміту ў Вільні лідары 31 краіны НАТА ўзгаднілі планы абароны альянсу на выпадак нападу Расеі, і заклікалі Беларусь да Іран спыніць сваё супрацоўніцтва з Расеяй і вярнуцца да захавання міжнароднага права.

Фота: twitter.com/jensstoltenberg

Якім чынам можна прымусіць рэжым Лукашэнкі прыслухацца да закліку НАТА разважае палітолаг Арцём Шрайбман:

Санкцыі супраць Беларусі, на ўзроўні ЗША, уводзяцца, але даволі сімвалічныя. Яны ўводзяцца амаль кожныя некалькі месяцаў. Санкцыі на ўзроўні Еўразвязу блакаваныя ўжо год, не было новых санкцый, Я сумняюся, што самі Штаты тут нешта зменяць, нават калі будзе пацверджана пра ядравую зброю. Бо гэта не парушае ніякіх міжнародных законаў з пункту гледжання беларускіх паводзінаў, так гэта інтэрпрэтуецца нават у Бруселі. Я не думаю, што будзе поўнае закрыццё мяжы, але вайсковае напружанне, пакуль вайна не скончана, не „замарожана”, эскалацыя будзе працягвацца. Можа быць нешта звязанае з новымі правакацыямі на мяжы, з „вагнераўцамі”, з ядравай зброяй.

Паводле камюніке першага дня Саміту НАТА, падтрымка Беларусі адыгрывае важную ролю для Расеі, паколькі яна прадаўжае прадстаўляць сваю тэрыторыю і інфраструктуру для таго, каб расейскія войскі маглі нападаць ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя