Арцём Шрайбман: Сам Лукашэнка не ведае, што будзе 9 жніўня



Беднасць беларусаў, якую яны зведваюць ужо шмат год, паўплывала на грамадскую актыўнасць перад сёлетнімі выбарамі.

Асноўныя пазіцыі ўлады і народа перад днём галасавання агучыў аналітык Арцём Шрайбман:

– Наваат Лукашэнка не ведае, як завершыцца 9 – 10 жніўня. І якую псіхалагічную траўму гэтыя падзеі пакінуць на беларускай дзяржаўнай сістэме. Пакуль гэта не выглядае так, што Лукашэнка стаіць на парозе ў бездань. Калі адкрыюцца граніцы нейкі пар выйдзе туды. Людзі з’едуць усе, хто застаўся без працы, працаваць. У тым ліку ў тую ж Расею, у Польшчу. Увогуле беларускае грамадства знаходзіцца ў той фазе, калі складана знайсці сацыяльную групу, якая б была на баку Лукашэнкі адназначна.

Многія палітаглядальнікі сыходзяцца на тым, што змена ўлады ў Беларусі будзе адбывацца пры даволі драматычных абставінах.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск