Арцём Шрайбман: У Беларусі ўсё можа скончыцца ў любы момант



На фоне стрыманасці Джо Байдэна ад наўпроставай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, ЗША ў цэлым, як і астатні свет праяўляюць павышаную цікаўнасць да таго, што адбываецца ў Беларусі. Пад такім сусветным наглядам унутры краіны рыхтуюцца канстытуцыйныя змены, якім многія эксперты ўжо аддаюць галоўную ролю ў вырашэнні глыбокага сацыяльна-палітычнага крыхісу, які цягнецца з 9-га жніўня мінулага году.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – палітолагам Арцёмам Шрайбманам, які быў вымушаны пакінуць Беларусь, пра тое, да чаго ўсё ідзе, ці будзе Расея прымяняць сілу для транзіту ўлады ў Беларусі і калі ў краіну павяртаецца рэвалюцыя.

РР: Дзе вы зараз знаходзіцеся і ці збіраецеся вяртацца ў Беларусь?

– Я зараз ва Украіне, у Кіеве. Пакуль у Беларусі не стане бяспечна, не планую туды вяртацца.

РР: Як вы лічыце, вось зараз візіт Ціханоўскай у ЗША?

– Я думаю, што на ЗША больш уплывае Лукашэнка, чым Ціханоўская. Яны хутчэй рэагуюць на нейкія яго ўчынкі, аперацыі, у тым ліку з „Боінгам” Ryanair. Ціханоўская хутчэй трымае Беларусь у фокусе – гэта яе задача. Беларусь прагучала ва ўсіх ключавых СМІ, у некаторых шматразова. Яна сустрэлася з галоўнымі людзьмі на знешнепалітычным накірунку звязаных з нашым рэгіёнам. Сустрэча з Байдэнам была б прыгожай „вішанкай на торце”, яна б павышала статус яшчэ мацней. Па нейкіх прычынах Байдэн палічыў гэта не настолькі важным. Можа быць ён такім чынам хоча пакінуць нейкае акно магчымасцяў для таго, каб знайсці кампраміс з Уладзімірам Пуціным па Беларусі. Каб паказаць, што ёсць пра што размаўляць, каб не асацыяваць сябе з падтрымкай Ціханоўскай. Гэта адна з версій, бо ў мяне няма доказаў. Яшчэ адным вынікам можа быць тое, што павялічаць дапамогу грамадскай супольнасці, медыя, апазіцыі ў тым ліку, эмігрантам беларускім, бежанцам. ЦІ будуць санкцыі. Я не думаю, што візіт Ціханоўскай – гэта тая нагода з-за якой могуць увесці санкцыі. Санкцыі ўводзяцца за паводзіны Менску. Ціханоўская хутчэй нагадвае, што як працягвае паводзіць сябе Менск. 

РР: Чаго чакаць ад афіцыйнай рэакцыі Менску?

– Менск зрабіў заяву. Думаю, што рэакцыя насамрэч будзе. Менск у адносінах з ЗША, калі вы паглядзіце, стрыманы. Па мерках таго, як Менск рэагуе на еўрапейскія санкцыі. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

 

Беларускае Радыё Рацыя