Арцём Шрайбман: Захад не даруе затрыманні вылучэнцаў перад выбарамі



Вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ўпершыню суправаджаецца іх затрыманнем у апошнія дні збору подпісаў. Па сітуацыі з Віктарам Бабарыкам сёння мусіць адбыцца сустрэча паслоў краінаў ЕЗ у Міністэрстве замежных справаў.

Наколькі міжнародная супольнасць можа паўплываць на рэпрэсіўныя дзеянні беларускай улады, ацаніў палітычны аналітык Арцём Шрайбман:

– Камунікацыйная стратэгія беларускага МЗС складаецца ў тым, каб растлумачыць заходнім дыпламатам, што зараз ідзе знешняе ўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку Беларусі. І Ціханоўскі, і Бабарыка – гэта, умоўна гаворачы, “агенты ўплыву Расеі”. І таму тое, што зараз робіць улада Беларусі – гэта выратаванне незалежнасці краіны ад знешняга ўмяшальніцтва. Таму да гэтага трэба адносіцца цярпліва і не адносіцца так, калі б прэсавалі, умоўна гаворачы, традыцыйных празаходніх палітыкаў. З боку МЗС Беларусі няслушны разлік на тое, што Захад гатовы дараваць парушэнні.

Якімі б ні былі вынікі сёлетніх выбараў, беларускае грамадства выкарыстала шанец на абуджэнне і палітызацыю па асноўных праблемах краіны, мяркуе Шрайбман. 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск