Артур Фінькевіч: Арышт графіцістаў прымеркаваны да выбараў



„Крымінальная справа супраць пяці графіцістаў, арышт чатырох з іх прымеркаваны да выбарчай прэзідэнцкай кампаніі”, – лічыць кіраўнік аб’яднання „Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч.

1A75BD4D-AA4C-4A2A-A0B3-6345663C04B7_cx0_cy29_cw0_mw1024_s_n_r1

Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым такімі дзеяннямі паказвае, што ён настроены вельмі сур’ёзна.

І тыя, хто будуць яму замінаць у часе так званай выбарчай кампаніі, будуць за гэта адказваць – праз змяшчэнне ў следчыя ізалятары, праз суды, збіцці, рэпрэсіі саміх актывістаў і нават чальцоў іх сямей:

– Такія дзеянні яны не новыя, тое самае было і пяць гадоў таму падчас той электаральнай кампаніі, але пачалося пасля выбараў. Тое самае было і 2006 годзе, тады гэта было да выбарчай кампаніі. Сярод тых, хто там сапраўды быў асуджаны за графіці, быў я. для ўсіх нас справа напэўна ўласнага і гонару, і справа напэўна будучай жыццядзейнасці ўсёй дэмакратычнай супольнасці беларускай, справа бараніць гэтых маладых людзей.

„Гэтая справа – новы пробны каменьчык улады. Калі яго прапусціць, то з’явяцца іншыя вязні. За кратамі могуць апынуцца  патэнцыйныя кандыдаты і ўдзельнікі іх каманд, праваабаронцы ці незалежныя журналісты. Таму кожны неабыякавы грамадзянін Беларусі павінен хоць нешто зрабіць, каб вызваліць гэтых хлопцаў з няволі”, – адзначыў Артур Фінькевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org