Атаман Улаховіч абвінаваціў апазіцыю ў заняпадзе беларускай мовы
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Мікалай Улаховіч падзяліўся ў сваім фэйсбуку прапановамі па адраджэнні беларускай мовы. Паводле атамана беларускіх казакоў, сёння па-беларуску размаўляе меней за адзін працэнт насельніцтва. Такіх грамадзян ён называе “саслоўем”, якое выкарыстоўвае дадзеныя абставіны як інструмент у сваёй палітычнай барацьбе супраць існуючай дзяржаўнай сістэмы”. На думку Улаховіча, раней такіх людзей называлі ворагамі народу, а цяпер яны завуцца свядомай апазіцыяй.
Апазіцыю ён лічыць вінаватай у заняпадзе беларускай мовы. Каб адрадзіць мову, атаман Улаховіч прапануе аднавіць спрадвечныя лінгвістычныя коды і першароднага выгляду ад Францыска Скарыны. На такую “спрадвечную” беларускую мову палітык прапануе перакласці ўсю літаратуру з сучаснай беларускай.
Мікалай Улаховіч лічыць палякаў вінаватымі ў праблемах беларускай мовы. На яго думку, за час існавання Рэчы Паспалітай “была праведзеная паступовая паланізацыя”.
Беларускае Рады Рацыя