„Атаман” Улаховіч правядзе кангрэс



Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч рыхтуе правядзенне Кангрэса патрыятычных сіл. Ён прызнае, што гэты кангрэс ствараецца ў процівагу Кангрэсу дэмакратычных сіл.

Атаман Улаховіч

„Ёсць шэраг палітычных партый, якія падтрымліваюць уладу, яны заўсёды былі побач з уладай”.

Першае мерапрыемства Кангрэсу патрыятычных сіл запланавана на чэрвень. Улаховіч не выключае, што першы сход кангрэса таксама пройдзе на вуліцы, але з дазволу ўладаў.

sputnik.by